Кіраўнік «Раскосмасу» назваў прычыну катастрофы «Месяца-25»
- 21.08.2023, 19:39
Расейская станцыя рэзнулася ў Месяц 19 жніўня.
У расейскай месяцовай станцыі «Месяц-25» своечасова не выключыўся рухавік, праз што яна ўпала на паверхню спадарожніка. Пра гэта 21 жніўня паведаміў кіраўнік «Раскосмасу» Юрый Барысаў у эфіры «Расія-24», яго цытуе a target="_blank" href=https://www.kommersant.ru/doc/6172661?tg>«Коммерсант».
«Раскосмас» 19 жніўня паведаміў аб «няштатнай сітуацыі» са сваім касмічным модулем, які павінен здзейсніць пасадку на Месяц.
Са слоў кіраўніка «Раскосмасу», 19 жніўня а 14.10 у модуля ўключыліся рухавікі, якія павінны былі скарэктаваць апарат і вывесці яго на перадпасадкавую арбіту. Рухавікі павінны былі адключыцца праз 84 секунды, але прапрацавалі 127 секунд.
У выніку а 14.57 сувязь з апаратам была страчаная. Папярэднія балістычныя разлікі паказалі, што за кошт няштатнай працы карэктавальнай рухальнай устаноўкі апарат перайшоў на незамкнутую месяцовую арбіту і «рэзнуўся ў паверхню Месяца», удакладніў Барысаў.