BE RU EN

Тэхнічны агляд у Беларусі будуць спраўджваць камеры ў дварах

  • 12.01.2024, 23:36

Калі?

Відэакамеры ў дварах змогуць фіксаваць наяўнасць або адсутнасць у аўтамабіля тэхнічнага агляду. Пра гэта расказаў дырэктар РУП "Белтэхагляд" Юрый Лянчэўскі.

- У нашай краіне «Белтэлекам» з'яўляецца самым вялікім трымальнікам відэакамер: яны ёсць усюды — ад паліўных станцый да скрыжаванняў і двароў, — падкрэсліў кіраўнік прадпрыемства. — Яны ўжо распрацоўваюць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, каб іхнія камеры таксама маглі фіксаваць адсутнасць тэхнічнага агляду. Мы распрацоўваем алгарытм узаемадзеяння. Разлічваем, што ўжо ў 2025-м гэта пачне працаваць.

У канцы мінулага года дырэктар «Белтэхагляду» паведаміў, што, паводле падлікаў арганізацыі, без пройдзенага тэхнічнага агляду па дарогах Беларусі ўсё яшчэ ездзіць блізу 30% аўтаўладальнікаў.

Апошнія навіны