BE RU EN

Украіна і Вялікая Брытанія падпісалі гістарычнае пагадненне аб бяспецы

  • 12.01.2024, 23:58

Пагадненне фармалізуе вайсковае і невайсковае супрацоўніцтва краін.

Подпісы на дакуменце паставілі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Рышы Сунак. На ангельскай мове пагадненне называецца "Agreement on Security Cooperation", паведамляе "Уніян".

Злучанае Каралеўства стала першай краінай свету, якая падпісала такі дакумент аб супрацоўніцтве з Украінай. Пагадненне фармалізуе вайсковае і невайсковае супрацоўніцтва Брытаніі ды Украіны ў падтрымку бяспекі Украіны. Гэтая падтрымка будзе доўгатэрміновай.

Пагадненне прадугледжвае, што ў выпадку расейскага нападу ў будучыні Брытанія дасць Украіне неабходную дапамогу хутка і неадкладна, у тым ліку сучасную зброю для адбіцця агрэсіі на сухазем’і, у моры і ў паветранай прасторы.

“Сёння дзень, калі гісторыя Еўропы змянілася. Украіна і Злучанае Каралеўства ўклалі новае і беспрэцэдэнтнае пагадненне аб бяспецы. Гэта не проста дэкларацыя. Гэта рэальнасць, якая надыдзе дзякуючы нашаму супрацоўніцтву, і сярод іншага, гарантыям бяспекі ад выдатнай глабальнай моцы Вялікай Брытаніі», - падкрэсліў Зяленскі.

«Калі б такі ўзровень гарантый бяспекі быў дасягнуты пасля 1991 года з Брытаніяй ды іншымі краінамі — дык проста не было б расейскай агрэсіі», - перакананы прэзідэнт.

Тэрмін дзеяння гэтай умовы з Брытаніяй — 10 гадоў. Гэты тэрмін можа быць падоўжаны паводле аналогіі з іншымі падобнымі пагадненнямі аб бяспецы, укладзеныя глабальнымі лідэрамі.

«Я асабліва шаную тое, што Злучанае Каралеўства падтрымлівае ўступленне Украіны ў NATO і прызнае, што бяспека Украіны — гэта частка ўсёй еўраатлантычнай бяспекі. Менавіта таму дадзеныя гарантыі будуць дзейнічаць на час да нашага ўступлення ў NATO», — падкрэсліў Зяленскі.

Прэзідэнт дадаў, калі Украіна атрымае сяброўства ў Альянсе раней, чым дзесяцігадовы тэрмін дзеяння пагаднення, то "створаная намі архітэктура бяспекі будзе фактычна інкарпараваная ў сістэму бяспекі ўсяго Альянсу".

Як удакладніў Зяленскі, Украіна дамовілася з Брытаніяй аб бяспецы ва ўсіх сфэрах: на зямлі, у паветры, на моры і ў кібэрпрасторы, аб шырокім палітычным узаемадзеянні і падрабязна аб зброі. «Абсалютна дакладна аб нашай дзяржаўнай мяжы. Прынцыпова аб санкцыях. Справядліва аб кампенсацыі Расеяй страт, якія прычыненыя яе агрэсіяй. Надзейна аб аднаўленні пасля баявых дзеянняў», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Паводле ягоных слоў, пры неабходнасці Украіна і Вялікая Брытанія змогуць прыкладаць дадатковыя сектаральныя дамоўленасці.

Зяленскі адзначыў, што агульная задача Украіны і Вялікай Брытаніі — спачатку спыніць расейскую агрэсію і ўмацаваць Украіну, а затым разам гарантаваць, каб паўтарэння нападу на Украіну ніколі не было. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Украіна і Вялікая Брытанія дасягнулі самага высокага і найбольш змястоўнага ўзроўню стасункаў паміж дзяржавамі за ўвесь час.

«Брытанскае лідэрства апярэджвае шмат каго і дапамагае менавіта так, як гэта патрэбна. І цяпер мы разам стварылі глабальна важны прыклад супрацоўніцтва ў сфэры бяспекі», — дадаў Зяленскі.

Ён сказаў, што пагадненне з Брытаніяй — гэта падмурак для такой работы з іншымі партнёрамі Украіны. Таксама Зяленскі расказаў, чаго канкрэтна выпала дасягнуць сёння.

«Мы дамовіліся аб штогадовай падтрымцы Украіны. Напрыклад, аб фінансавай падтрымцы – 2,5 млрд фунтаў на гэты год. Дапамога будзе працягвацца на працягу наступных гадоў. І гэтае пагадненне — на 10 гадоў», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Паводле ягоных слоў, выпала дамовіцца аб усебаковым супрацоўніцтве дзеля дасягнутага патэнцыялу ўкраінскіх Сіл абароны і бяспекі, украінскага абароннага комплексу, дзяржаўных інстытутаў і грамадскіх сістэм.

"Дзякуючы гэтаму мы выйдзем на такі ўзровень бяспекі, які ўжо самім фактам свайго існавання будзе дапамагаць стрымліваць агрэсію Расеі", — адзначыў ён.

Апошнія навіны