BE RU EN

Лукашэнка і ягонае асяроддзе баіцца атручэння падчас нарады?

  • 12.01.2024, 21:03

Іхнія шклянкі з вадой накрываюць накрыўкамі.

Падчас нарад Лукашэнкі з беларускімі чыноўнікамі ўдзельнікі сустрэчы могуць выпіць вады. Як піша nashaniva.com, на стол яе падаюць у закрытых бутэльках: іх старанна праціраюць ад пылу і адкрываюць толькі за 5-15 хвілін да прыходу чыноўнікаў. Адкрытыя бутэлькі ніколі не павінны заставацца без увагі.

Посуд напаўняюць вадой на ⅔ і потым накрываюць яе спецыяльнай папяровай накрыўкай. Гэтая традыцыя звязаная з трывогай аб здароўі прысутных. Мяркуецца, што такі ход не дазволіць падмяшаць атруту або іншыя прэпараты ў напоі лукашыстаў.

Цікава, што зазвычай шклянкі з напоямі ставяць на адлегласці сагнутай рукі госця, але служба пратакола Лукашэнкі грэбуе гэтым патрабаваннем. Яна ставіць шклянкі занадта далёка — так, каб у выпадку смагі чыноўніку давялося б усім целам цягнуцца па ваду.

Часам такія "хібы" робяцца знарок — каб чарговы раз паказаць гасцям іхняе месца.

Апошнія навіны