BE RU EN

Сем расейцаў вылазяць са схованкі і здаюцца ў палон

  • 12.01.2024, 19:43

Відэафакт зняў украінскі беспілотнік.

На Запарожскім кірунку тры штурмавыя групы па шэсць чалавек са складу 218-га танкавага палка 127-й мотастралковай дывізіі войска РФ дарэмна спрабавалі захапіць пазіцыі УСУ паблізу сяла Прыютнага.

Як паведамляе ўкраінскі журналіст Юры Бутусаў, акупанты здалелі падысці да ўкраінскіх пазіцый, але байцы 127-й брыгады тэрытарыяльнай абароны атаку адбілі.

Большасць акупантаў была зліквідаваная. Жывыя — здаліся ў палон. Усе яны — завербаваныя крымінальнікі. На відэазапісе відаць, што рукі ўгору ўзнялі сем акупантаў.

Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео

Апошнія навіны