BE RU EN

У Ізраілі правялі выпрабаванні новай сістэмы СПА Spyder AiO

  • 12.01.2024, 20:45

У чым яе адметнасць?

Ізраільская кампанія Rafael правяла выпрабаванні сістэмы супрацьпаветранай абароны Spyder AiO. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-службу кампаніі Rafael.

Асаблівасцю сістэмы з'яўляецца тое, што пускавая ўстаноўка, радыёлакацыйная станцыя і пункт кіравання размяшчаюцца на адной платформе, што дало магчымасць зменшыць колькасць транспарту ў зенітнай батарэі. Сярод іншага, гэта забяспечыла лепшыя магчымасці для разгортвання і згортвання сістэмы.

Падчас выпрабаванняў Spyder AiO прадэманстраваў працу ўсіх сістэмаў і забяспечыў перахоп дрона шляхам прамога трапляння.

«Поспех у выпрабаваннях з'яўляецца важнай вяхой у развіцці сістэмы супраць розных пагрозаў і дэманструе выдатную эфектыўнасць сістэмы ў перахопе складаных пагрозаў», – зазначае прэс-служба.

СПА ўжывала зенітную ракету Pythone 5, якая распрацоўвалася як авіяцыйная ракета паветра – паветра малой далёкасці з інфрачырвонай ГСН (галоўка саманавядзення).

Сярод іншага Spyder AiO можа выкарыстоўваць ракеты I-Derby з актыўнай ГСН, якая таксама распрацоўвалася як авіяцыйная ракета сярэдняй далёкасці.

Вайна Ізраіля з ХАМАС

Баевікі ХАМАС 7 кастрычніка ўварваліся ў Ізраіль. Тэрарысты пачалі забіваць і выкрадаць як вайскоўцаў, так і цывільных людзей. Неўзабаве Іерусалім абвясціў аперацыю «Жалезныя мячы» і абстраляў месцы тэрарыстаў у Сектары Газа.

24 лістапада паміж Іерусалімам і баевікамі пачалося часовае перамір'е для вызвалення палонных, тады пасярэднікам выступіў Катар. Ужо 1 снежня баявыя дзеянні былі адноўленыя праз парушэнне ўмоваў перамір'я з боку ХАМАС.

Сярод іншага, у канцы мінулага года міністр абароны Ізраіля Бені Ганц папярэдзіў «Хезбалу», што ЦАХАЛ ужыве захады, каб зрушыць баевікоў ад мяжы з Ліванам, калі напады не спыняцца.

Апошнія навіны