Дрон, які атакаваў нафтабазу ў Санкт-Пецярбургу, выраблены ва Украіне
- 18.01.2024, 21:48
Адзін з дронаў праляцеў над маёнткамі расейскіх алігархаў і палацам Пуціна.
Дрон, якім была атакаваная нафтабаза ў расейскім Санкт-Пецярбургу, быў украінскай вытворчасці. Пра гэта 18 студзеня ў швэйцарскім Давосе на панэльнай дыскусіі ў рамках праекту Deciding Your Tomorrow паведаміў міністр у пытаннях стратэгічных галінаў прамысловасці Украіны Аляксандр Камышын.
Відэазапіс апублікаваны на YouTube-канале Victor Pinchuk Foundation.
«Мы здольныя зрабіць нешта, што будзе каштаваць ад $350 за асобнік, і да чагосьці, што паляціць гэтай ноччу ў Санкт-Пецярбург. Гэта зроблена ва Украіне. Так, гэтай ноччу мы патрапілі ў цэль, і гэтая штука праляцела роўна 1250 км гэтай ноччу», – расказаў Камышын.