BE RU EN

Ілан Маск прыляцеў у Польшчу

  • 22.01.2024, 23:11

Бізнэсовец возьме ўдзел у міжнародным сімпозіуме ў Кракаве.

Заснавальнік амерыканскіх кампаній Tesla і SpaceX, уладальнік сацсеткі Х мільярдэр Ілан Маск прыляцеў у Польшчу. Пра гэта паведамляе РАР у панядзелак, 22 студзеня.

Бізнэсовец падчас візіту павінен узяць удзел у міжнародным сімпозіуме ў Кракаве па супрацьдзеянні антысемітызму, а таксама ў цырымоніі ў былым канцлагеры Аўшвіц. Гэтыя мерапрыемствы арганізаваныя з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста.

На сімпозіуме Маск павінен паўдзельнічаць у дыскусіі з амерыканскім публіцыстам Бэнам Шапірам аб антысемітызме ў інтэрнэце.

На думку экспертаў, мэта гэтага візіту Маска - палепшыць імідж, а таксама дыстанцыявацца ад абвінавачанняў у распаўсюджванні антысемітызму ў сацсетцы Х.

Апошнія навіны