ЦНС: Рэжым Лукашэнкі хоча інтэграваць свой бізнэс на акупаваных тэрыторыях Украіны
- 22.01.2024, 21:53
Падрабязнасці.
Улады Беларусі хочуць дапамагчы свайму бізнэсу пачаць працаваць на акупаваных тэрыторыях Украіны.
Пра гэта паведамляе Цэнтр нацыянальнага супраціву.
«Беларусь прадаўжае варожую палітыку ў дачыненні да Украіны і рыхтуецца інтэграваць свой бізнэс на часова акупаваных тэрыторыях», – гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што да 1 ліпеня Беларусь плануе адкрыць консульства ў Растове-на-Доне. Яно фактычна будзе абслугоўваць жыхароў часова акупаваных тэрыторый Украіны і дапамагаць беларускаму бізнэсу наладжваць сувязі з захопленымі Расеяй рэгіёнамі.
«Такім чынам, фактычна суседняя дзяржава чарговы раз падтрымала акупацыю суверэннай краіны і парушыла міжнароднае права», – дадалі ў ЦНС.