BE RU EN

У Оршы валютчык прадаў незнаёмцу даляры паводле вельмі нізкага курсу

  • 26.01.2024, 21:32

Ён атрымаў буйны штраф.

У Оршы валютчык прадаў незнаёмцу 100 даляраў і атрымаў буйны штраф. Пра гэта са спасылкай на пастанову суда паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Згодна з матэрыяламі справы, 16 снежня 2023 года каля дома № 3 па вуліцы Савецкай мужчына прадаў нявызначанай асобе 100 даляраў ЗША за 260 беларускіх рублёў. Яго затрымалі.

Суд прызнаў аршанца вінаватым паводле ч. 1 арт. 12.2 КаАП (Парушэнне вызначанага парадку правядзення валютна-абменных аперацый) і аштрафаваў на 50 базавых велічыняў (2000 рублёў) са спагнаннем у прыбытак дзяржавы кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння – 100 даляраў ЗША (315,5 рубля паводле курсу Нацбанка на 26 снежня).

Апошнія навіны