BE RU EN

Уладзімір Някляеў атрымаў ганаровую картку ў клубе па самба

  • 11.11.2025, 22:07

Тэрмін дзеяння карткі — «да вольнай Беларусі».

79‑гадовы беларускі паэт Уладзімір Някляеў набыў клубную картку ў новым спартовым зале чэмпіёна свету па самба Сцяпана Попава ў Уроцлаве, паведамляе «Трыбуна».

Тэрмін дзеяння карткі — «да вольнай РБ», таму застаецца спадзявацца, што паэт і палітык будзе ганаровым госцем у гэтым клубе нядоўга.

Сцяпан Попаў — чэмпіён свету і двухразовы чэмпіён Еўропы, уладальнік Кубка свету па самба, пераможца Еўрапейскіх гульняў. У 2020 годзе падтрымаў пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, ініцыяваў стварэнне ліста свабодных спартсменаў.

Апошнія навіны