У Беларусі забаранілі шкарпэткі вядомага турэцкага брэнду
- 17.10.2026, 16:14
Пасля экспертызы іх знялі з абароту.
Нізкаякасныя шкарпэткі знайшлі супрацоўнікі санстанцыі ў гомельскай краме турэцкага брэнду DeFacto, паведамілі у мясцовым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
Правяральнікі наведалі гандлёвы аб'ект 12 кастрычніка. Іх увагу прыцягнуў набор мужчынскіх шкарпэтак, што складаўся з трох пар. Прадукт на 79% складаўся з віскозы, на 19% — з поліаміду і на 2% — з эластану. Шкарпэткі, якія турэцкі брэнд прадаваў у Беларусі, звязалі ў Кітаі.
Экспертыза тавару паказала, што ён не адпавядае патрабаванням бяспекі. У шкарпэтках выявілі павышанае ўтрыманне капролактаму, што «можа правакаваць алергічныя рэакцыі, раздражненне і кантактны дэрматыт пры ўзаемадзеянні са скурай».
Шкарпэткі знялі з абароту і забаранілі прадаваць у нашай краіне.