Ваенныя выдаткі Лукашэнкі выраслі на 186%
- 17.10.2026, 19:08
Гэта найбольш заўважны рост бюджэтных выдаткаў і ў абсалютных, і ў адносных лічбах.
Выдаткі беларускай дзяржавы па артыкуле «нацыянальная абарона» за пяць гадоў выраслі на 186%. Калі параўноўваць рэспубліканскі бюджэт 2022 і 2027 гадоў, закладзеныя аб’ёмы фінансавання арміі павялічыліся з 1,812 мільярда рублёў да 5,2 мільярда. Адносна ўсіх астатніх артыкулаў выдаткаў гэта найбольш заўважны рост і ў абсалютных, і ў адносных лічбах, паведамляе «Еўрарадыё».
З 2022 года бюджэт органаў унутраных спраў вырас на 141%, службы бяспекі Лукашэнкі — на 160,2%, а Камітэта дзяржаўнай бяспекі — на 153%.
А бюджэт унутраных войскаў МУС за гэтыя пяць гадоў вырас у 3,5 раза — з 195,4 млн да 698,1 мільёна рублёў. А вось па «сацыяльных артыкулах» рост не такі хуткі, як па «сілавых». Напрыклад, на адукацыю з рэспубліканскага бюджэту ў 2027 годзе накіруюць на 103% больш, чым у 2022-м, а на ахову здароўя — на 107% больш.
Цікавы факт: хаця ўлады асабліва занепакоіліся дэмаграфічнай сітуацыяй у Беларусі, па артыкуле «дапамога дзецям, якія выхоўваюць дзяцей» за пяць гадоў сума фінансавання паменшылася амаль на 26% (з 379,7 да 281,5 млн рублёў).