BE RU EN

«Не дай Бог»: Зяленскі жорстка папярэдзіў Лукашэнку

  • 17.10.2026, 20:28

Дыктатар балансуе на небяспечнай мяжы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра тое, што Крэмль працягвае спрабаваць уцягнуць у вайну Беларусь.

Масква ўжо размяшчае на тэрыторыі Беларусі рэтранслятары, якія выкарыстоўваюцца падчас атак расейскіх беспілотнікаў на Украіну, яна таксама хоча размясціць у Беларусі балістычныя ўстаноўкі.

Пра гэта кіраўнік Украіны расказаў, адказваючы на пытанні журналістаў.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што размяшчэнне балістычных сістэм на тэрыторыі Беларусі найперш будзе пагражаць заходняй частцы Украіны.

Паводле слоў украінскага лідара, такое размяшчэнне балістычных установак стала б «прамым уцягваннем Беларусі ў вайну», што вельмі небяспечна для беларускай дзяржавы.

«Дай Бог, каб яны не ўцягнуліся ў гэта», — сказаў прэзідэнт Украіны, папярэджваючы рэжым Лукашэнкі.

Апошнія навіны