Расія вяртаецца да сэнсу свайго існавання
- Аляксандр Нявзораў
- 17.10.2026, 20:47
Усё шырэй усміхаюцца «мошчы» Малюты Скуратава і Лаўрэнція Берыі.
Рэпрэсіўны апарат Расіі, як высветлілася, — у ідэальным стане. У 90-я гэтую мясарубку не зламалі, а проста паклалі ў чахол «да лепшых часоў».
Усе гэтыя гады чэкісты яе ласкалі і змазвалі, ведаючы, што «вельмі хутка спатрэбіцца».
Яны мелі рацыю. Гэтая мясарубка — найважнейшая частка рускай дзяржаўнасці. Без яе ніякай «Расіі» няма і быць не можа. Яна — аснова асноў. Прычына прычын.
Гэтая мясарубка — «Каўчэг Запавету» рускага народа. Вечная святыня. Усякія «Тройцы» ёй «за півам бегаюць».
І гэта справядліва, бо нідзе больш няма такога дасканалага механізму пераўтварэння насельніцтва ў фарш.
Народзец, прапушчаны праз яе, вылазіць не толькі акуратнымі, але і вельмі паслухмянымі каўбаскамі.
Патроху здымаць чахол з мясарубкі пачалі яшчэ гадоў дваццаць таму. (Поўнасцю здзёрлі ў 22-м годзе).
Сёння яна працуе на дваццатую частку магутнасці, але абароты нарастаюць штодня.
Усё шырэй лыбяцца нетленныя мошчы святога Малюты (Скуратава) і праведнага Лаўрэнція (Берыі). Фелікс вывучае маршрут вяртання на Лубянку і размінае бронзавыя ногі.
Ззяюць жывыя і мёртвыя чэкісты: «жыццё наладжваецца».
Ніякіх інструкцый да мясарубкі не трэба. Рукі ФСБ усё «памятаюць».
Вядома, не без «прагрэсу». Пашыраны асартымент як фізічных, так і маральных катаванняў: супрацоўнікі асвойваюць электрычнасць, сухі лёд, кіслотныя клізмы.
Асобная радасць — сацсеткі. Яны доўга былі без нагляду, а грамадзяне — легкадумныя.
Сёння сеткі вывучаюць тысячы спецоў, раскапваючы мінулае і вяртаючы выдаленае.
Усе працуюць захоплена. Разумеюць: Расія вяртаецца да сэнсу свайго існавання. Лік палітычных спраў пайшоў на дзясяткі тысяч.
Матэматыка Сямёна Красоткіна за тры «зорачкі» да нейкага паста ў «Тэлеграме» доўга катавалі, потым, на каленях, прымушалі спяваць песню «Маці-зямля».
У выніку — уляпілі 275 КК (пажыццёвае).
Грабуць дзяцей, іх мам і дзядоў. Паварак і артыстак, пісьменнікаў і акрабатаў.
Мясарубка прагаладалася.
Аляксандр Нявзораў, «Тэлеграм»