Дроны паразілі дата-цэнтр «ВКонтакте»: у Пецярбургу блэкаўт
- 18.10.2026, 8:18
У самай вялікай сацсетцы Расіі ўзніклі сур'ёзныя перабоі.
Уначы на 18 кастрычніка дроны атакавалі дата-цэнтр сацсеткі «ВКонтакте» ў Ленінградскай вобласці РФ. Карыстальнікі скардзяцца на маштабны збой, а частка Пецярбурга засталася без святла.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на маніторынгавыя Telegram-каналы.
Пасля атакі карыстальнікі масава скардзяцца на сур'ёзныя перабоі ў працы «ВКонтакте» і звязаных сэрвісаў.
Гэта самая вялікая сацсетка Расіі, якой карыстаюцца дзясяткі мільёнаў людзей.
У той жа час частка Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці засталася без электразабеспячэння.
Зыходзячы з кадраў, што распаўсюджваюцца ў сетцы, ўдар мог прыйсціся па падстанцыі 330 кВ «Усходняя», размешчанай побач з дата-цэнтрам.
У тую ж ноч дроны масіравана атакавалі Маскву, Санкт-Пецярбург і Ленінградскую вобласць. Пад ударам, верагодна, апынуўся нафтаналіўны порт, а ў маскоўскіх аэрапортах і Пулкаве ўвялі абмежаванні.
Дата-цэнтры становяцца ўсё больш частай мэтай. Уначы на 14 кастрычніка дроны, верагодна, атакавалі мегадата-цэнтр «Сбербанка» ў Саратаўскай вобласці. А 11 кастрычніка беспілотнікі вывелі з ладу дата-цэнтр «Яндэкса» ва Уладзімірскай вобласці, пасля чаго ў Расіі перасталі працаваць дзясяткі сэрвісаў.