Зяленскі: ЗША аднавілі перадачу разведвальных даных Украіне
- 18.10.2026, 15:42
Гэта адбылося пасля перапынку, які цягнуўся «пэўны час».
Злучаныя Штаты зноў абменьваюцца разведвальнымі данымі з Украінай, заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, паведамляе агенцтва Bloomberg.
Паводле кіраўніка дзяржавы, гэта адбылося пасля перапынку, які цягнуўся «пэўны час». Аднак, калі менавіта Вашынгтон вырашыў аднавіць перадачу інфармацыі, не паведамляецца.
Зяленскі таксама выказаў надзею, што перамовы з прадстаўнікамі ЗША адбудуцца на наступным тыдні.
13 кастрычніка Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўначы амерыканцы не прадаставілі Кіеву разведвальныя даныя пра запуск расійскіх ракет. 15 кастрычніка тэлеканал CBS News са спасылкай на крыніцы паведаміў, што ЗША маглі наўмысна схаваць ад Кіева інфармацыю пра расійскія ўдары.
Палітык таксама адзначаў, што дзясяткі краін дзяляцца з Украінай разведвальнымі данымі, аднак інфармацыю пра балістычныя ўдары па краіне прадастаўляюць толькі ЗША.