Данія адхіліла ініцыятыву Расіі аб пагадненні па інцыдэнтах у моры
- 18.10.2026, 18:31
Капенгаген адмовіўся падпісваць дамову.
Ініцыятыва Расіі аб падпісанні пагаднення па прадухіленні інцыдэнтаў у адкрытым моры і ў паветранай прасторы не сустрэла разумення ў Даніі. Пра гэта паведамляецца ў Telegram-канале пасольства РФ у Капенгагене.
У дыпмісіі адзначылі, што расійскі бок неаднаразова прапаноўваў Даніі падпісаць падобнае пагадненне, якое стварыла б прававую аснову для пазбягання сітуацый паміж верталётам ВПС Даніі і карвэтам ВМФ Расіі «Сообразительный».