Зяленскі правёў новыя перамовы з камандай Трампа
- 18.10.2026, 18:50
У цэнтры ўвагі былі вынікі сустрэчы ўкраінскай і амерыканскай каманд у Фларыдзе.
Украіна і ЗША рыхтуюць новыя дыпламатычныя крокі, якія дапамогуць прыблізіць завяршэнне расійскай вайны.
Пра гэта заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, паведамляе Charter97.org са спасылкай на яго допіс у Telegram.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён правёў тэлефонныя перамовы са спецыяльнымі пасланцамі прэзідэнта ЗША Стывам Уіткофам і Джарэдам Кушнерам.
«Мір прыходзіць толькі дзякуючы сіле і супрацоўніцтву, якія будуюцца на даверы. Мы робім усё са свайго боку для гэтага і для таго, каб пазіцыя Амерыкі была моцнай і дапамагала прыблізіць мір, якога ўсе, апроч Расіі, чакаюць ужо больш як чатыры з паловай года», — падкрэсліў Зяленскі.
Паводле слоў прэзідэнта Украіны, на гэты раз у цэнтры ўвагі былі вынікі сустрэчы ўкраінскай і амерыканскай каманд у Фларыдзе.
Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што праца яго прадстаўнікоў і спецпасланцаў Дональда Трампа працягваецца бесперапынна.
«Гатуем таксама наступныя крокі ў дыпламатыі. Пастаянна інфармуем партнёраў пра рэальную сітуацыю з расійскімі абстрэламі, якія не спыняюцца ні на хвіліну, і пра пытанні СПА. Менавіта ад пазіцыі Амерыкі тут шмат што залежыць. Украіна і далей гатовая працаваць канструктыўна, сумленна і на рэальны вынік», — падкрэсліў Зяленскі.