BE RU EN

У Беларусі выкопалі бульбіну вагой 1,3 кіла

  • 18.10.2026, 22:01

Фотафакт.

Беларусы працягваюць дзяліцца дзівосным ураджаем са сваіх градкаў.

Адна з карыстальніц Threads паказала бульбіну вагой 1,3 кг.

І гэта нягледзячы на тое, што ў краіне сярэдзіна восені.

Звонку бульбіна не ідэальнай авальнай формы: адна частка крыху загнулася да цэнтра.

«Але ўнутры добрая», — запэўніла беларуска.

Яна расказала, што яе муж — фермер. І ён толькі пачаў капаць бульбу.

«Прынёс трафей», — адзначыла аўтарка паста.

Вага карняплода, судзячы па фота, 1,281 кг — амаль 1,3 кіла.

Адну такую можна адварыць або пасмажыць — і накарміць сям’ю.

Wyświetl w Threads

Апошнія навіны