Украінскі знішчальнік эфектна знішчыў расійскую «Герань»
- 18.10.2026, 22:15
Відэафакт.
Паветраныя сілы Украіны паказалі, як украінскі лётчык на знішчальніку знішчае расійскі дрон «Герань». Камандаванне ў Facebook апублікавала відэа збіцця.
«Дакладная работа Denfix — лётчыка брыгады тактычнай авіяцыі Паветранага камандавання «Захад» Паветраных сіл ЗС Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.
На відэа зафіксаваны момант знішчэння «Герані».
«Мінус адна варожая мэта», — адзначаюць у Паветраных сілах.