BE RU EN

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў цягам сямі дзён

  • 19.10.2026, 4:36

Тэгеран пералічыў свае патрабаванні.

Іранская прапанова адкрыць Армузскі праліў цягам сямі дзён застаецца актуальнай. Пры выкананні патрабаванняў Тэгерана праліў могуць адкрыць за шэсць дзён, а на наступны дзень аднавіць перамовы. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы, піша Reuters у нядзелю, 18 кастрычніка.

Паводле слоў міністра, ЗША перадалі свае заўвагі да іранскай прапановы, якія Тэгеран цяпер вывучае. У той жа час Арагчы заявіў, што далейшы прагрэс залежыць ад гатоўнасці Вашынгтона выканаць умовы Ірана.

Сярод патрабаванняў Тэгерана — адмена блакады іранскіх партоў, зняцце санкцый з экспарту іранскай нафты і спыненне баявых дзеянняў на ўсіх франтах у рэгіёне.

Мінулым тыднем прадстаўнік іранскіх уладаў заявіў, што перамовы зайшлі ў тупік, паколькі ЗША не ўлічылі ўсе сем умоў Тэгерана па адкрыцці праліва.

Адным з галоўных разыходжанняў застаецца ядзерная праграма Ірана. Вашынгтон настойвае, што яе трэба абмяркоўваць з самага пачатку перамоваў. Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс раней заяўляў, што Іран павінен істотна скараціць магутнасці па ўзбагачэнні ўрану. У той жа час Тэгеран прапануе спачатку засяродзіцца на аднаўленні судаходства і бяспекі ў Армузскім праліве.

Апошнія навіны