BE RU EN

Польскія памежнікі перахапілі буйную партыю кантрабандных цыгарэт

  • 19.10.2026, 10:27

Яе даставілі на трох метэашарах з Беларусі.

Кантрабанду цыгарэт, дастаўленых трыма злучанымі паміж сабой метэаралагічнымі шарамі, спынілі супрацоўнікі Надбужанскага аддзела Памежнай аховы Польшчы разам з паліцэйскімі.

Паведамляецца, што метэаралагічныя шары перавозілі 15 тысяч пачак цыгарэт без польскіх акцызных марак. Кошт грузу перавышае 300 тыс. злотых (каля 82 тыс. долараў).

Папярэдне мяркуецца, што нелегальны тавар быў перапраўлены з Беларусі. Праводзіцца расследаванне пад наглядам раённай пракуратуры ў Бяла-Падлясцы.

Апошнія навіны