BE RU EN

Рэйс расійскай авіякампаніі Навасібірск — Махачкала падаў сігнал бедства

  • 19.10.2026, 10:55

На борце можа знаходзіцца да 189 пасажыраў.

Рэйс расійскай авіякампаніі S7 Навасібірск — Махачкала падаў сігнал бедства над Казахстанам, паведамляе Mash. Паводле наяўных дадзеных, самалёт Boeing рэзка змяніў маршрут і накіраваўся ў бок Амска, паведамляюць 19 кастрычніка расСМІ.

Прычыны падачы сігналу бедства пакуль не ўдакладняюцца. Спецыялісты прымаюць усе неабходныя меры для забеспячэння бяспекі пасажыраў і экіпажа. На борце можа знаходзіцца да 189 чалавек.

Раней рэйс з Тэль-Авіва ў Вену тэрмінова сеў у Сафіі з-за пагрозы выбуху.

Апошнія навіны