BE RU EN

Інфляцыйная граната для расіян

  • Віталій Шапран
  • 19.10.2026, 12:54

Пасля «выбараў» расійскія ўлады нанеслі ўдар па сямейных бюджэтах.

На мінулым тыдні афіцыйная інфляцыя ў РФ перавысіла 7,22%, што значна вышэй за прагнозы ЦБ РФ і ўрада РФ. Акрамя невыканання бюджэтных арыенціраў, урад РФ дапусціў рэзкае зніжэнне рэальных даходаў малазабяспечаных расіян.

Адзін з асноўных складнікаў афіцыйнай інфляцыі ў РФ — рост цэн на жыллёва-камунальныя паслугі. Ні для каго не сакрэт, што на постсавецкай прасторы кошт гэтых паслуг успрымаецца як сваесаблівы падатак. А тэмпы росту тарыфаў аказаліся вельмі імклівымі:

Стаўрапальскі край (максімальнае павышэнне) — на 22%;

Рэспубліка Дагестан — на 19,7%;

Тамбоўская вобласць — на 17,5%;

Цюменская вобласць — на 17,2%;

Масква — на 15%;

Санкт-Пецярбург — на 14,6% і г. д.

Удар быў нанесены па сямейных бюджэтах найбяднейшых слаёў насельніцтва. Фактычна так званая інфляцыя для бедных у РФ ужо перавысіла 20%, а рэальны ўзровень спажывецкай інфляцыі быў на ўзроўні 15–18%, нягледзячы на афіцыйныя паказчыкі ў 7,22%.

Віталій Шапран, «Фэйсбук»

Апошнія навіны