BE RU EN

Польшча хоча працягнуць палёгкі пры выдачы віз беларусам

  • 19.10.2026, 17:55

На 2027 год.

МЗС Польшчы прапануе працягнуць палёгкі пры выдачы віз для беларусаў на 2027 год. Гэта прадугледжана праектам пастановы аб зніжаных консульскіх зборах, заўважыў Most.

У агульным парадку збор за заяву на нацыянальную польскую візу для грамадзян Беларусі, якія падаюць заяву ў сваёй краіне, прапануецца захаваць на ўзроўні 60 еўра, а для гуманітарных віз пакінуць нулявую стаўку.

Таксама да канца 2027 года МЗС мае намер працягнуць дзеянне нулявой стаўкі за прыём і разгляд заяў для дзяцей ад 12 да 18 гадоў і асоб ва ўзросце да 25 гадоў, якія ўдзельнічаюць у семінарах, канферэнцыях, спартыўных, культурных або адукацыйных мерапрыемствах, арганізаваных некамерцыйнымі арганізацыямі.

Апошнія навіны