BE RU EN

Прывітанне Герасімаву. Масква ўпадзе

  • 19.10.2026, 21:47

ЗСУ пацвердзілі кантроль над Малакацярыніўкай.

19 кастрычніка ЗСУ абверглі чарговыя фэйкі Расіі пра захоп населеных пунктаў Украіны. Так, вайскоўцы 128-й асобнай цяжкай механізаванай брыгады «Дзікае поле» запісалі відэазварот з Малакацярыніўкі Запарожскай вобласці.

На відэа, апублікаваным у Facebook, украінскі вайсковец са сцягам брыгады на фоне будынка адміністрацыі звярнуўся да кіраўніка Генштаба арміі РФ Валерыя Герасімава.

«Прывітанне, Герасімаву і іншым казачнікам. Вы кажаце, што захапілі Малакацярыніўку, а мы тут у цэнтры вёскі. Працягвайце падманваць свайго... Малакацярыніўка — гэта Украіна. Слава Украіне! Масква ўпадзе», — паабяцаў баец «Дзікага поля».

У 128-й адзначылі, што сцверджанні 71-гадовага генерала арміі РФ пра знаходжанне расійскіх войскаў у 5 км ад Запарожжа не адпавядаюць рэчаіснасці. Насамрэч ад лініі баявога сутыкнення да паўднёвых межаў горада каля 25 км.

Апошнія навіны