Расійскія вайскоўцы масава гінуць пад Добрапіллем
- 19.10.2026, 22:11
Сцежка пад горадам усеяная целамі акупантаў.
Расійскія вайскоўцы масава мруць пад Добрапіллем, пра захоп якога ўсяго некалькі дзён таму хлусіў расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін. Пад горадам утварылася «сцежка смерці», па якой расіяне спрабавалі прарвацца ўнутр. У іх нічога не атрымалася.
Кадры паказала 20-я брыгада НГУ «Любарт» Нацгвардыі.
Армія Пуціна ўжо працяглы час малымі штурмавымі групамі спрабуе выйсці да Добрапілля з боку акупаванага Родынскага. Гэтыя спробы каштуюць акупантам велізарных стратаў, бо мясцовасць на 100% кантралюецца украінскімі дронамі.
«Супрацьнік быў заціснуты ў манеўры, яго наступальны патэнцыял быў знішчаны… 80% пяхотнікаў, якія спрабуюць прайсці па гэтым маршруце, гінуць. Нягледзячы на гэта, расійскае камандаванне працягвае адпраўляць пяхоту праз адкрытую мясцовасць, каб прасунуцца да Добрапілля», — паведамілі ў брыгадзе. Яны ацэньваюць беззваротныя страты Узброеных Сіл РФ у ходзе гэтага манеўру ў 361 чалавека, параненых — у 229.
У аб'ектыў украінскіх дронаў трапіла і «сцежка смерці». Невялікі участак мясцовасці літаральна усыпаны целамі расійскіх штурмавікоў. На ім зафіксаваны 41 ліквідаваны акупант.
Сітуацыю пракаментаваў аўтарытэтны OSINT-эксперт Playfra.
«41 цела расійскага вайскоўца раскідана на працягу 100 метраў уздоўж дарогі на поўнач ад Родынскага… Як бачна, адзначаны участак уяўляе сабой вузкае месца як мінімум на трох асноўных маршрутах перамяшчэння расійскіх войскаў, што вядуць ад іх галоўнага вузла канцэнтрацыі ў Родынскім. Эфектыўны кантроль з дапамогай дронаў дазваляе украінскім сілам наносіць тут праціўніку значную шкоду, нават нягледзячы на тое, што гэты раён знаходзіцца ў чырвонай зоне», — адзначыў эксперт.