Трамп задумаў перайменаваць штат
- 20.10.2026, 3:04
Раней ужо былі заліў і возера.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў да перайменавання штата Нью-Мексіка. Пра гэта ён заявіў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social. Трамп лічыць, што пасля перайменавання павялічыліся б цэны на жыллё і даходы насельніцтва.
«Нью-Мексіка павінна неадкладна змяніць назву на «Нью-Амерыка». Мы — не Мексіка, мы — Злучаныя Штаты Амерыкі!
Такая назва надала б штату значную вартасць і прэстыж! Цэны на жыллё і даходы насельніцтва павялічыліся б, а вы адчувалі б яшчэ большы гонар, аддаючы пашану нашаму цудоўнаму амерыканскаму сцягу! Магчыма, нават «нясумленныя выбары», чым сумна вядомы Нью-Мексіка, нарэшце стануць сумленнымі!», — напісаў Трамп.
Нагадаем, у студзені 2025 года, у першы ж дзень свайго другога прэзідэнцкага тэрміну, Дональд Трамп сваім указам перайменаваў Мексіканскі заліў у Амерыканскі заліў. У жніўні 2026-га ён перайменаваў возера Антарыа ў возера Амерыка. Google і Apple пачалі паказваць на сваіх картах гэтыя назвы жыхарам ЗША.
Пасля гэтага вядомы мультсерыял South Park («Паўднёвы Парк»), дзе крытыкуюць Трампа, «натхніўшыся мужнасцю і патрыятызмам Apple і Google», змяніў назву на South America («Паўднёвая Амерыка»).