BE RU EN

Трамп зрабіў цынічную заяву аб РФ і Украіне

  • 20.10.2026, 7:46

На фоне масіраваных удараў па Кіеве.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Расія ў дачыненні да Украіны «асабліва нічога не робіць». Пра гэта ён сказаў 19 кастрычніка ў размове з журналістамі, паведамляе праект Clash Report.

Паводле слоў Трампа, «Расія паводзіць сябе ў дачыненні да Украіны цалкам прымальна», а расіяне «асабліва нічога не робяць».

Акрамя таго, кіраўнік Белага дома адзначыў, што лідар Кітая Сі Цзіньпін «паводзіў сябе ў дачыненні да Украіны вельмі справядліва».

«Ён не надта ўмешваўся. Тое самае датычыцца і Расіі. Яны далёка не апраўдалі тых чаканняў, якія маглі б апраўдаць. Яны ведаюць, што я гэта цаню», — падсумаваў амерыканскі прэзідэнт.

Гэтыя словы Трампа прагучалі на фоне новых расійскіх атак на ўкраінскія гарады. У прыватнасці, у выніку абстрэлу Кіева ў ноч з 18 на 19 кастрычніка загінуў адзін чалавек, яшчэ восем атрымалі раненні. Разбурэнні зафіксаваныя ў трох раёнах сталіцы Украіны.

Апошнія навіны