Сілавікі перасталі падпарадкоўвацца Лукашэнку?
- 20.10.2026, 8:00
Новая версія правакацыі на мяжы з Латвіяй.
Два тыдні таму латвійскія ўзброеныя сілы паведамілі пра правакацыю: узброеныя людзі ў масках сілай гналі мігрантаў з Беларусі ў Латвію. Цікава, што Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў на інцыдэнт праз больш як тыдзень, заявіўшы, што з ім «падобныя аперацыі не ўзгадняліся, а значыць, не праводзіліся». Аналітык Сяргей Чалы у сваёй праграме на YouTube выказаў меркаванне: спроба адхрысціцца ад таго, што адбываецца, невыпадковая:
— І цяпер пытанне: гэта было ўзгоднена з Лукашэнкам ці не, рабілася з яго ведама ці не? Допусцім, там удзельнічалі ўласныя спецслужбы РБ па ўзгадненні з Масквой — тады ёсць тлумачэнне, чаму Лукашэнка патрабаваў дакладу ў старшыні Дзяржпагранкамітэта.
То-бок, або гэта было з ведама Лукашэнкі — але зроблена брудна, засвяціліся на камеры і за гэта адкажуць, або гэта аперацыя, праведзеная па-над яго галавой.
А калі другі варыянт — значыць, пагранічныя службы праглядзелі, што зусім жудасна, або ж Лукашэнка разумее, што яго ўласныя спецслужбы могуць удзельнічаць, мінаючы яго самога. Таму ён і пачаў імгненна супакойваць Захад, што без яго ведама нічога б не рабілася.
Чалы распавёў пра страх Лукашэнкі:
— І вось, я думаю, што многія не зусім правільна пракаментавалі гэты інцыдэнт з Латвіяй. Гэта не Лукашэнка з Пуціным правяраюць НАТА. На мой погляд, гэта Расія разам з сілавікамі правярае Лукашэнку.
І яго страх — гэта страх страціць кантроль над інструментамі эскалацыі. Бо заўтра там могуць быць не «чорныя русы», а «зялёныя чалавечкі», якія ўчыняць ужо паўнавартасную правакацыю.