Пад Тамбовам дроны разбурылі станцыю, якая забяспечвала транзіт нафты з РФ
- 20.10.2026, 8:11
На тэрыторыі станцыі гарыць рэзервуар з дызельным палівам.
Узброеныя сілы Украіны атакавалі стратэгічныя аб'екты ў Тамбоўскай вобласці Расіі. Паводле папярэдніх дадзеных, пашкоджанні атрымала лінейная вытворча-дыспетчарская станцыя (ЛПДС) «Нікольская», якая забяспечвае транзіт нафты, піша «Дыялог».
Паветраную трывогу ў рэгіёне абвесцілі пад раніцу 20 кастрычніка. Жыхары Мічурынска паведамілі пра некалькі выбухаў. Сцвярджаецца, што пад удар украінскіх беспілотнікаў трапіла мясцовая ЛПДС. Відэа апублікаваў Telegram-канал Exilenova+.
Губернатар Тамбоўскай вобласці Яўген Первышоў на момант публікацыі сітуацыю не каментаваў. Маўчыць і адміністрацыя Мічурынска.
Фота і відэа з сацсетак сведчаць пра тое, што атака была паспяховай: на тэрыторыі станцыі гарыць рэзервуар з дызельным палівам.
ЛПДС «Нікольская» паблізу Мічурынска забяспечвае захоўванне і транзіт нафты і нафтапрадуктаў па магістральным нафтаправодзе. Станцыя размяркоўвае сыравіну не толькі для ўнутранага рынку, але і на экспарт, таму з’яўляецца законнай мэтай для Узброеных Сіл Украіны.