Лукашэнка заслухаў шакавальны даклад
- 2.11.2026, 8:11
Усё больш рызык для дыктатара.
Лукашэнка, як піша Telegram-канал «Беларуская выведка», які спецыялізуецца на інсайдах, баіцца завяршэння вайны. На адбылым пасяджанні з прэм'ерам ён абмяркоўваў эканамічную мадэль пасляваеннага ўзору.
«Прыйшлі да высновы, што ў разе нават частковага зняцця санкцый з РФ і аднаўлення паліўна-энергетычнага сектара ў Расіі, Мінск сутыкнецца са спыненнем экспарту нафтапрадуктаў і іншых драйвераў эканомікі. Вырашана рабіць упор на сельскую гаспадарку і пашырэнне харчовага экспарту, бо практычна ўсё цяжкае машынабудаванне і большасць апрацоўчай прамысловасці застануцца па-за справай і лягуць цяжкім грузам. Фактарамі рызыкі для дыктатуры таксама стануць завяршэнне іранскага канфлікту і падзенне адміністрацыі Трампа», — піша Telegram-канал.
Дыктатар адкрыта прызнаў, што вайна і хаос вакол — адзіныя драйверы дэградуючай «сінявокай мадэлі» і сказаў, што ў іх засталося ў запасе ўсяго пару «тлустых гадоў», пасля якіх давядзецца вельмі туга.
Таксама Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку чарговы раз палічыў беларусаў, якія рэальна пражываюць у краіне.
«Лікі строга засакрэчаныя, але нашы крыніцы паведамілі, што за апошнія два гады краіну пакінулі пад рознымі падставамі яшчэ каля 120 000 беларусаў. З улікам папярэдніх уцечак трохгадовай даўніны, колькасць карэннага насельніцтва Беларусі, якое рэальна пастаянна пражывае ў краіне, упала да 7,6 мільёнаў», — паведамляе «Беларуская выведка».