Сёння беларусы адзначаюць Дзяды
- 2.11.2026, 9:26
Да 1998 года гэты дзень афіцыйна быў выходным днём у Беларусі.
Нашы продкі лічылі, што памерлыя продкі ператвараюцца ў духаў, якіх трэба задобрыць, каб яны станоўча ўплывалі на жывых. На Дзяды прынята прыходзіць да месцаў пахавання памерлых сваякоў, прыбіраць магілы, ладзіць вячэру ў памяць родзічаў.
Восеньскія Дзяды маюць шмат агульных рысаў з праваслаўным святам Радаўніцай. У гэты дзень з’яўляецца нагода не толькі наведаць магілы продкаў і памянуць памерлых прадстаўнікоў свайго роду, але і падвесці вынікі года, што мінае, і задумацца над сэнсам уласнага жыцця.
Для дэмакратычнай грамадскасці Беларусі Дзяды таксама сталі днём ушанавання памяці загінулых ад сталінскіх рэпрэсій: у 1937 годзе напярэдадні гэтага свята былі расстраляныя каля 130 прадстаўнікоў інтэлектуальнай беларускай эліты.
Да 1998 года гэты дзень афіцыйна быў выходным днём у Беларусі.