Ці дамагаецца Трамп Нобелеўскай прэміі для Меланіі?
- 2.11.2026, 10:36
Роля першай лэдзі ЗША ў перамір'і ў Алёшках перабольшаная.
Украінская ваенная разведка (ГУР) і расійскае ГРУ чатыры месяцы вялі перамовы па Алёшках. Пра гэта піша Le Monde са спасылкай на украінскую крыніцу.
Масква доўга адмаўлялася адкрываць гуманітарны калідор, але ўлетку ўсё ж пагадзілася. Пасля гэтага ваенныя разведкі дзвюх краін, якія і без таго падтрымлівалі кантакт па абмене ваеннапалоннымі і целамі загінулых, некалькі месяцаў узгаднялі дэталі. Саму гуманітарную аперацыю арганізавалі расійскі і ўкраінскі амбудсмены Яна Лантратава і Дмітрый Лубінец.
Публічна ж працэс паднеслі як заслугу першай лэдзі ЗША Меланіі Трамп. Абодва бакі падзякавалі ёй за намаганні і заявілі, што яна адыграла важную ролю ў дасягненні перамір'я.
Замежная крыніца ва Украіне, на якую спасылаецца Le Monde, заклікала ставіцца да гэтых заяў асцярожна. Паводле яго слоў, Меланія Трамп сапраўды выказвала занепакоенасць сітуацыяй у Алёшках, як і ААН з Папам Рымскім. Аднак не выключана, што Кіеў і Масква дамовіліся самастойна, а пра ролю першай лэдзі заявілі, каб дагадзіць прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.
«Зразумеўшы, што Нобелеўскую прэмію міру яму не атрымаць, Трамп, відаць, вырашыў дамагацца яе для Меланіі», — з іроніяй адзначыў суразмоўца выдання.