BE RU EN

Беларуску не задаволіла якасць жабінкаўскага цукру

  • 2.11.2026, 12:10

На заводзе паспрабавалі апраўдацца.

Карыстальніца Threads Ганна знайшла у цукры Жабінкаўскага завода камячкі. Пра гэта яна распавяла ў відэа, якое апублікавала на сваёй старонцы ў сацсетцы. На заводзе вывучылі ролік і патлумачылі, як утвараюцца цукровыя камячкі.

«Заўсёды купляла цукар менавіта ад ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод». Але пасля адкрыцця гэтай пачкі з’явіліся сумневы. Што гэта?!» — абурылася Ганна.

На відэа ў цукры-пяску бачныя невялікія камячкі белага і жоўтага колеру.

Спецыялістка завода пракаментавала відэа, патлумачыўшы, што камячкі могуць з’яўляцца ў выніку тэхналагічнага працэсу.

«Хацелася б растлумачыць прычыну ўтварэння гэтых камячкоў. Цукар вельмі гіграскапічны. Пры перападах тэмпературы могуць утварацца кропелькі кандэнсату, з-за чаго крышталы могуць зляпляцца. Пры зліпанні буйных крышталаў утвараюцца камячкі жаўтлявага адцення. Пры зліпанні цукровай пудры, якая ўтвараецца ў працэсе перацірання крыштала аб крышталь падчас транспартавання цукру, з’яўляюцца белыя камячкі», — паведаміла супрацоўніца завода.

Яна дадала, што пры выпуску цукру на ўсіх стадыях вытворчасці вядзецца лабараторны шматступеньчаты кантроль па арганалептычных (па смаку, колеры і паху) і фізіка-хімічных паказчыках.

Апошнія навіны