У Беларусі ўзрасце кошт паліва
- 2.11.2026, 12:58
Пасля папярэдняга падаражання прайшоў месяц.
У Беларусі 4 лістапада падаражэе паліва, паведамілі ў «Белнафтахіме». Узровень гранічна максімальных рознічных цэн павялічыцца на адну капейку.
З 4 лістапада літр паліва будзе каштаваць: АІ-92 — 2,63 рубля; АІ-95 — 2,73 рубля; АІ-98 — 2,95 рубля; дызельнае — 2,73 рубля.
Штомесячнае падаражанне паліва ў Беларусі пачалося з 24 чэрвеня. З ліпеня кошт паліва пачалі павышаць на капейку ў пачатку месяца.
Атрымліваецца, за лета-восень паліва падаражэла на пяць капеек.