BE RU EN

Арына Сабаленка згубіла заручальны пярсцёнак вартасцю $800 тысяч

  • 2.11.2026, 15:58

На шчасце для беларускай тэнісісткі, гэта быў жарт.

Першая ракетка свету з Беларусі Арына Сабаленка узяла ўдзел у шоу вядомага амерыкана-ізраільскага ілюзіяніста Оза Перлмана. Падчас выступлення фокуснік «выкраў» яе заручальны пярсцёнак, а пазней спартсменка знайшла ўпрыгожанне ў нечаканым месцы.

«Я дагэтуль у жаху! Увесь час правяраю, ці гэта той пярсцёнак», — прызналася Сабаленка.

Кошт пярсцёнка, як расказвала Сабаленка, — $800 тысяч.

Апошнія навіны