На платных дарогах Беларусі запрацавала сістэма кантролю на аснове штучнага інтэлекту
- 2.11.2026, 16:13
Пра гэта паведаміў Мінтранс.
2 лістапада 2026 года на платных аўтадарогах Беларусі ўведзены ў эксплуатацыю дадатковыя сродкі кантролю за ўнясеннем платы за праезд.
Існуючая сістэма кантролю аплаты дапоўнена новым праграмным забеспячэннем на аснове тэхналогій штучнага інтэлекту і абсталяваннем відэафіксацыі, інфармуе Мінтранс.
Гэта нібыта дазваляе ў аўтаматычным рэжыме фіксаваць на платных сегментах аўтадарог транспартныя сродкі карыстальнікаў, якія не ажыццявілі аплату ў вызначаным парадку.