У акупаваным Луганску дроны ЗСУ паразілі будынкі двух аператараў сувязі
- 2.11.2026, 16:23
Пачаўся пажар.
У часова акупаваным Луганску ў ноч на панядзелак, 2 лістапада, грымелі шматлікія выбухі, горад атакавалі БПЛА.
Паводле звестак OSINT-канала Exilenova+, былі паражаныя будынкі аператара сувязі Лугаком і Луганскай тэлефоннай кампаніі (ЛТК).
У выніку атакі ў Луганску ўзніклі пажары.
Паводле даных OSINT-аналітыкаў, у выніку ўдару быў знішчаны будынак Лугакома, які забяспечвае мабільную сувязь і інтэрнэт на акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці. Расійскія акупанты выкарыстоўваюць інфраструктуру Лугакома для сувязі і перадачы дадзеных, піша Exilenova+.
Пасля ўдару Лугаком спыніў працу.
Таксама была паражаная Луганская тэлефонная кампанія, якая выкарыстоўвала тэлекамунікацыйную інфраструктуру украінскіх кампаній, прысвоеную пасля акупацыі Луганскай вобласці, піша Exile+.
Паводле дадзеных маніторынгу, гэта ўжо пятае паражэнне аб’ектаў тэлекамунікацыйнай інфраструктуры акупантаў у Луганскай вобласці за перыяд з 21 кастрычніка па 2 лістапада.