На гродзенскай трасе загарэлася фура
- 2.11.2026, 19:25
Раздаўся выбух.
Чытачы выдання «Onliner» паведамляюць пра тое, што на трасе М6 «Мінск — Гродна», каля аграгарадка Хатежино ў бок Мінска, на праезнай частцы дарогі загарэлася фура.
«Быў моцны хлоп, выбух. Ратавальнікі прыехалі вельмі хутка», — распавяла аўтарка фота.
Таксама чытачка адзначыла, што кабіна грузавіка была ўся ў агні. Судзячы па фота, ад фуры ідзе моцны чорны дым.
У раёне ДТЗ утварыўся затор.