BE RU EN

Месі і Раналду ўвайшлі ў лік прэтэндэнтаў на сімвалічную зборную года

  • 2.11.2026, 21:55

У каманду таксама трапілі Хвіча Кварацхелія, Джуд Белінгем, Эрлінг Галанд і Кіліян Мбапэ.

Аргенцінскі нападнік «Інтэр Маямі» Ліянэль Месі і партугальскі форвард саудаўскага «Аль-Насра» Крыштыяну Раналду увайшлі ў лік прэтэндэнтаў на трапленне ў сімвалічную зборную 2026 года паводле версіі Міжнароднай федэрацыі асацыяцый прафесійных футбалістаў (FIFPro). Пра гэта паведамляецца на старонцы арганізацыі ў сацыяльнай сетцы X.

Спіс усіх 26 гульцоў, якія былі абраныя футбалістамі.

Брамнікі: Тыбо Куртуа (зборная Бельгіі / «Рэал»), Эміліяна Мартынес (зборная Аргенціны / «Астон Віла» / «Чэлсі»), Давід Рая (зборная Іспаніі / «Арсенал»).

Абаронцы: Пау Кубарсі (зборная Іспаніі / «Барселона»), Марк Кукурэля (зборная Іспаніі / «Чэлсі» / «Рэал»), Вірджыл ван Дэйк (зборная Нідэрландаў / «Ліверпул»), Габрыэл Магальяйнс (зборная Бразіліі / «Арсенал»), Ашраф Хакімі (зборная Марока / ПСЖ), Нуну Мендэш (зборная Партугаліі / ПСЖ), Вільям Саліба (зборная Францыі / «Арсенал»), Даё Упамекана (зборная Францыі / «Баварыя»).

Паўабаронцы: Джуд Белінгем (зборная Англіі / «Рэал»), Бруну Фернандэш (зборная Партугаліі / «Манчэстэр Юнайтэд»), Энца Фернандэс (зборная Аргенціны / «Чэлсі» / «Манчэстэр Сіці»), Педры (зборная Іспаніі / «Барселона»), Дэклан Райс (зборная Англіі / «Арсенал»), Родры (зборная Іспаніі / «Манчэстэр Сіці» / «Барселона»), Віцінья (зборная Партугаліі / ПСЖ).

Нападнікі: Эрлінг Галанд (зборная Нарвегіі / «Манчэстэр Сіці»), Гары Кейн (зборная Англіі / «Баварыя»), Хвіча Кварацхелія (зборная Грузіі / ПСЖ), Кіліян Мбапэ (зборная Францыі / «Рэал»), Ліянэль Месі (зборная Аргенціны / «Інтэр Маямі»), Майкл Алісэ (зборная Францыі / «Баварыя»), Крыштыяну Раналду (зборная Партугаліі / «Аль-Наср»), Ламін Ямаль (зборная Іспаніі / «Барселона»).

Склад сімвалічнай зборнай 2026 года будзе абвешчаны 9 лістапада.

Апошнія навіны