«Герасімаў аддаў нечаканы загад»
- 3.11.2026, 9:04
Расейцы пераходзяць да абароны на Данбасе?
Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ Валерый Герасімаў загадаў расейскім войскам спыніць наступ у Данецкай вобласці Украіны і перайсці да абароны. Пра гэта ў сацыяльнай сетцы X паведаміў блогер Міхаіл Рагоза.
Паводле яго слоў, восеньскую наступальную аперацыю на Данбасе спынілі з-за праблем з палівам на тэрыторыі Расіі. Паліва, назапашанае арміяй для наступу ў Данецкай вобласці, адправяць у Маскву, дзе зноў абвастрыўся дэфіцыт з-за адноўленых удараў УСУ па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах. Крэмль прыняў гэтае рашэнне адразу пасля ўдару па НПЗ у Капотні.
Рагоза лічыць, што загад Герасімава азначае пераход расейскай арміі да абароны ў Данецкай вобласці. Пры гэтым, на яго думку, лакальныя атакі будуць працягвацца, каб Генштаб РФ мог рапартаваць пра «захоп» новых тэрыторый.
Блогер падкрэсліў, што расейскія войскі зноў не выканалі загад Уладзіміра Пуціна захапіць усю Данецкую вобласць да канца 2026 года і, як ён мяркуе, не змогуць зрабіць гэтага і ў 2027-м.
Найгорш сітуацыя для арміі РФ на Данбасе складаецца ў раёне Славянска і Краматорска. Акрамя таго, праціўнік завяз у гарадскіх баях за Канстанцінаўку.