BE RU EN

Гіркін пасмяяўся з заявы Пуціна

  • 3.11.2026, 9:26

РФ наглуха завязла ва Украіне.

Дыктатар Уладзімір Пуцін хлусіць, калі кажа, што Расія «гатовая ваяваць з Еўропай». Такое меркаванне выказаў ваенны злачынца і тэрарыст Ігар Стралкоў (Гіркін) у лісце, апублікаваным у Telegram.

Стралкоў адзначыў, што РФ наглуха завязла ва Украіне і ўжо відавочна, што перамагчы там не здольная. На гэтым фоне пагрозы Пуціна на адрас Захаду, паводле яго слоў, выглядаюць смешна.

«Я не ведаю, з чаго гэта Уладзімір Уладзіміравіч вырашыў, што мы гатовыя да вайны з усёй Еўропай, калі мы нават (…) Украіну не можам перамагчы пяты год. Калі нашы гарады знаходзяцца пад ударамі, пад бамбардзіроўкамі праціўніка на пяты год вайны, прычым пад сур'ёзнымі ўдарамі, сур'ёзнымі бамбардзіроўкамі, (…). Гараць і атрымліваюць пашкоджанні нашы буйныя і стратэгічна важныя прамысловыя прадпрыемствы. З чаго гэта Уладзімір Уладзіміравіч вырашыў, што мы гатовыя да вайны з усёй Еўропай?» — задаўся пытаннем Z-патрыёт.

Заяву кіраўніка Крамля Стралкоў назваў «дэзінфармацыяй».

Апошнія навіны