У Беларусі больш няма яшчэ двух населеных пунктаў
- 3.11.2026, 11:23
Гаворка ідзе пра вёскі ў Мінскай вобласці.
У Беларусі зніклі яшчэ два населеныя пункты. Гаворка ідзе пра вёскі ў Мінскай вобласці. Інфармацыя пра іх скасаванне з'явілася у пераліку найменняў геаграфічных аб'ектаў, якія спынілі сваё існаванне.
Так, з карты краіны зніклі вёска Сіротка Блонскага сельсавета Пухавіцкага раёна і вёска Наваполле Пухавіцкага сельсавета гэтага ж раёна.
Цяпер туды нельга прыехаць. Рашэнне аб скасаванні гэтых населеных пунктаў прынялі 22 кастрычніка.
Сіротка і Наваполле сталі 23-м і 24-м зніклымі населенымі пунктамі ў 2026 годзе.
16 кастрычніка спынілі існаванне вёскі Карпушоўка ў Крупскім сельсавеце Крупскага раёна і Кастрычнік у Кастрычніцкім сельсавеце гэтага ж раёна Мінскай вобласці.
Прычыны скасавання населеных пунктаў не называюць.