Расія скінула авіябомбу на бальніцу ў Харкаве
- 3.11.2026, 11:45
У выніку начнога ўдару пацярпелі дзясяткі чалавек.
Расійская армія ў ноч на 3 лістапада нанесла авіяцыйны ўдар па бальніцы ў Нямышлянскім раёне Харкава, у выніку чаго пацярпелі 73 чалавекі. Сярод пацярпелых — пацыенты медыцынскай установы, медыцынскія работнікі і жыхары суседніх дамоў. Пра гэта паведамляе Офіс Генеральнага пракурора Украіны.
Удар адбыўся каля 03:20. Боепрыпас трапіў у пераход паміж корпусамі бальніцы. У выніку выбуху пашкоджаны фасад і аддзяленні, выбіты вокны. Пацярпела таксама іншая медыцынская ўстанова, а таксама лабараторыя і вокны ў дзесяці шматкватэрных дамах.
На месцы праваахоўнікі сабралі абломкі боепрыпасу. Паводле папярэдніх даных, акупанты выкарысталі авіябомбу ФАБ-250, абсталяваную модулем планавання і карэкцыі УМПК-5Р.
Харкаўская абласная пракуратура ажыццяўляе працэсуальнае кіраўніцтва ў дасудовым расследаванні па артыкуле аб ваенным злачынстве (ч. 1 арт. 438 КК Украіны).