Дзіўная логіка
- Аббас Галлямаў
- 3.11.2026, 12:16
Пяскоў выступіў у абарону пацёмкінскіх вёсак.
Абурэнне Пяскова дзеяннямі Украіны, якая наважылася нанесці ўдар па Маскве ў момант, калі там праходзіць саміт «Расія-Афрыка», з’яўляецца нагляднай дэманстрацыяй той бясчалавечнай логікі, у межах якой успрымае рэчаіснасць пуцінскі рэжым.
Прэс-сакратар «дамінуючага экскурсавода» незадаволены не столькі самім фактам налёту, колькі момантам, калі той быў здзейснены. Пяскоў адмыслова падкрэслівае, што ў Маскве ў гэты час праходзіць важнае міжнароднае мерапрыемства і, маўляў, нягодна ў гэтых абставінах яе бамбіць.
Пытанне нават не ў тым, навошта гаспадар Пяскова запрасіў замежных гасцей у горад, які падвяргаецца варожым ударам. Пытанне ў самой логіцы іх незадавальнення, якое выглядае цалкам шчырым.
У крамлёўскага спікера атрымалася, што біць па расійскіх гарадах, забіваць жыхароў краіны — у тым ліку і Масквы — гэта цярпіма, а вось перашкаджаць арганізаванаму Крэмлём міжнароднаму мерапрыемству — гэта ўжо свінства.
У цэнтры пяскоўскай логікі не чалавек, а дзяржава, яе статус, прэстыж, яе міжнародныя мерапрыемствы і неабходнасць рабіць уражанне на замежных гасцей.
Няхай звычайныя вёскі гараць, галоўнае, каб пацёмкінскія стаялі.
Аббас Галлямаў, Telegram