ЗСУ расказалі пра сакрэтны падземны тунэль у Данецкай вобласці
- 3.11.2026, 14:05
Ён злучае два гарады.
У Данецкай вобласці ўкраінскія вайскоўцы абсталявалі падземны тунэль даўжынёй амаль шэсць кіламетраў, які злучае два населеныя пункты. Ён дазваляе схавана перамяшчаць асабовы склад і тэхніку. Пра гэта ў інтэрв’ю «Укрінформу» расказаў начальнік упраўлення Сіл падтрымкі штаба камандавання Дэсантна-штурмавых войскаў ЗСУ палкоўнік Дзмітрый Пішко.
Паводле яго слоў, тунэль забяспечвае бесперапыннае і схаванае перамяшчэнне асабовага складу, мотатэхнікі і квадрацыклаў, дастаўку правіянту і боепрыпасаў, а таксама медыцынскую эвакуацыю.
«Чым бліжэй да лініі фронту, тым найбольш надзейная абарона — гэта максімальна глыбока сысці пад зямлю. У якасці прыкладу — падземныя тунэлі», — сказаў ён.
Расійскія дроны ствараюць пастаянную пагрозу для перамяшчэння вайскоўцаў, забеспячэння боепрыпасамі і тэхнікай, а таксама эвакуацыі параненых. Падземныя маршруты і тунэлі, якія абараняюць ад дронаў, дапамагаюць знізіць гэтыя рызыкі, аднак іх эфектыўнасць залежыць ад пастаяннага ўдасканалення і абслугоўвання.