Зяленскі нечакана прыбыў у Берлін
- 3.11.2026, 14:19
Украінскі прэзідэнт сустрэнецца з Мерцам і прэзідэнтам Германіі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у аўторак, 3 лістапада, прыбыў у Берлін для сустрэчы з канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам, прэзідэнтам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам і старшынёй Бундэстага Юліяй Клёкнер. Пра гэта кіраўнік украінскай дзяржавы паведаміў у сацыяльных сетках.
«Самае галоўнае — наша дыпламатычная каардынацыя: наперадзе важныя сустрэчы, умацаванне СПА і падтрымка нашай энергетыкі. Менавіта гэта стане прыярытэтам сённяшніх перамоваў», — заявіў Зяленскі.
Па яго словах, абодва бакі зацікаўленыя «ў бяспецы, стабільнасці і абароне міжнароднага парадку, заснаванага на правілах», і мусяць працаваць разам, каб гэтыя прынцыпы ўвасабляліся ў канкрэтныя рашэнні і дзеянні.
31 кастрычніка Мерц анансаваў сустрэчу Кааліцыі ахвотных у Берліне ў сярэдзіне лістапада для каардынацыі міжнароднай дапамогі Украіне. На афіцыйным сайце ўрада Германіі падкрэслілі, што падтрымка Украіны і ўмацаванне яе СПА сталі аднымі з галоўных тэм падчас усіх трох прыпынкаў Мерца ў межах азіяцкага турнэ.