Мінчанін: З якога часу курынае філе каштуе 18 рублёў?
- 3.11.2026, 16:16
Цэны растуць, заробкі — не.
Некалькі тыдняў таму мінчукі масава скардзіліся на адсутнасць курынага філе і яек у гандлёвых сетках сталіцы. Цяпер прадукты ёсць у продажы, але цэны на іх істотна выраслі.
«З якога часу кілаграм грудкі ў нас каштуе 18 р.? — піша мінчанін у сацсетцы Threads. — Зусім нядаўна 12 было».
На рост цэн на курынае філе звярнулі ўвагу многія жыхары сталіцы. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
- Пазаўчора яшчэ бралі па 14,57 у «Алмі». Сёння - 16,47. Была вельмі здзіўленая.
- Філе купляю рэдка, але таксама быў здзіўлены цэнамі. Каб заробкі так раслі. А якасць пакідае жадаць лепшага. Шпігуюць канкрэтна.
- Бачылі, як рэзка змяніўся кошт яек? Дзясятак C1 або D1 у «Грыне» ўжо 6 рублёў.
- Філе заўсёды каштавала даражэй, але ўсё адно гэта проста мярзотна высокая цана. Цэлая курыца каштуе танней за кілаграм.
- Не стамлюся казаць, што яшчэ чатыры гады таму мы з мужам трацілі 200$ на месяц на ежу на дваіх! І пастаянна куплялі то авакада, то сушы, то бекон. А цяпер 450$, і калі я апошні раз ела авакада, ужо і не згадаю.